Четверг
14.05.2026
17:34
Форма входа
Поиск
Календарь
«  Сентябрь 2015  »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Архив записей
Наш опрос
Являетесь ли вы членом БРСМ
Всего ответов: 60
Мини-чат
Друзья сайта
  • Молодежный портал
  • Интернет-портал Президента Республики Беларусь
  • Республиканская молодежная газета «Знамя Юности»
  • Туристическая компания «Белорусский Спутник»
  • «Переходный возраст»
  • Статистика

    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0

    Кормянская районная организация ОО "БРСМ"

    Главная » 2015 » Сентябрь » 21 » Дебаты на тему «Двуязычие - выбор белорусского народа»
    16:09
    Дебаты на тему «Двуязычие - выбор белорусского народа»
    У Барсукоўскім клубе-музеі 10 верасня прайшлі дэбаты, якія закранулі важную і актуальную праблему сучаснасці: “Двухмоўе – выбар беларускага народа”. Арганізатарам сустрэчы быў райкам грамадскай арганізацыі “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, які сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справам моладзі закрануў розныя аспекты паднятага пытання. Гарачая дыскусія, якая пачалася адразу пасля аб’яўлення тэмы, ахапіла пытанне з усіх бакоў: пад увагу папала не толькі паўсядзённая мова вяскоўцаў, а і слэнгавая мова моладзі, мова тэлебачання і радыё. З павагай і добрай крытыкай удзельнікі дэбатаў выказваліся наконт беларускай літаратурнай мовы, прыводзілі прыклады з вядомых твораў беларускіх аўтараў, узгадвалі цікавыя і вясёлыя моманты з ўласнага школьнага жыцця. Актыўнасць удзельнікаў паказала, што дыскусіі такога зместу і такой формы правядзення павінны праводзіцца часцей. Таму што ва ўменні выслухаць пазіцыю субяседніка, адрозную ад усласнай, тактычна і аргументавана выказаць сваю думку захоўваецца ісціна, пазнанне якой, часам, справа даволі складаная. Фінал дэбатаў быў лагічным і зразумелым: у нашай краіне, дзве мовы з’яўляюцца дзяржаўнымі, але ж прыярытэт лепш аддаваць матчынай мове, той, што перадалі нам у спадчыну беларускія пісьменнікі класікі. Пасля заканчэння дэбатаў гасцей чакаў салодкі сюрпрыз: арганізатары частавалі ўдзельнікаў мерапрыемства шакаладным тортам і гарбатай.
    Просмотров: 618 | Добавил: brsmkorma | Рейтинг: 0.0/0
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]